Nastaunik.info - шаблоны сайта

Nastaunik.info - шаблоны сайта

Распрацаваны дызайн папулярнага, сярод беларускіх настаўнікаў сайта без вёрсткі і праграмавання

Тэхнічныя параметры
Nastaunik.info PRAS.BY

Шаблоны сайта для вядомага настаўніцкага партала nastaunik.info распрацаваныя з улікамі як сучасных павеваў у web-дызайне (элементы Metro style), гэтак і з улікам асаблівасцяў прафесіі карыстальнікаў: настаўнікі бадай самыя скурпулёзныя, пільныя да дробязяў людзі, таму афармленне старонак лаканічнае і не адцягвае ўвагу ад галоўнага — карыснай для выкладання інфармацыі, якой славіцца гэты рэсурс.

Nastaunik.info
Галоўная старонка сайта 
Пад кожны раздзел сайта распрацаваныя адмысловыя паттэрны і піктаграмы, якія дапамагаюць у навігацыі.
Nastaunik.info PRAS.BY
Унутраная старонка раздзела

Навігацыйныя патэрны выкарыстоўваюцца ў галоўным меню сайта пры навядзенні на назоў канкрэтнага раздзела, а таксама ў якасці падложкі для кожнай старонкі гэтага раздзела, што дапамагае візуальна аб'яднаць усю інфармацыю на адну тэму з розных старонак, прычым выкарыстаныя у самім патэрне вобразы адпавядаюць тэме старонкі, на якой іх можна ўбачыць.

Nastaunik.info PRAS.BY
Паттэрны старонак

Лагатып для сайта распрацаваў мастак Міхал Анемпадыстаў.

Nastaunik.info PRAS.BY
Унутраная старонка матэрыялу
Замовіць сайт