Дызайн сайта ААТ "Пагостскі"

Дызайн сайта ААТ "Пагостскі"

Насычаныя колеры садавіны і прыемныя абрысы гародніны ў макетах сайта для ААТ "Пагостскі"

Сайт

ААТ "Пагостскі" - гэта сельскагаспадарчае таварыства ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці, агульная колькасць сельгасугоддзяў якога складае больш за 8 250 га, у тым ліку больш за 5 700 га раллі. Асноўныя накірункі дзейнасці гаспадаркі - вырошчванне збожжа, бульбы, рапса і жывёлагадоўля мяса-малочнага напрамку. Сёлета "Пагостскі" прырос новымі плошчамі і вырашыў павялічыць экспарт прадукцыі. Змясціць прапановы па экспарту з падрабязным апісаннем, а таксама знайсці патэнцыйных пакупнікоў, таварыству павінен дапамагчы новы сайт, дызайн якога распрацавалі ў студыі.

Асноўная гама сайта - гэта колеры збожжа, зямлі і сонца, якія дадаткова падкрэсліваюць яго тэматыку
Галоўная старонка сайту
Галоўная старонка сайту

Паколькі лагатыпа і фірмовага стылю ў гаспадарцы не існавала, а жаданне замоўцы было пазбегнуць фотаздымкаў і пры гэтым адлюстраваць жыццярадасны і мірны лад жыцця ў ААТ, то нястомная каманда PRAS.by прапанавала намаляваць старонкі з элементамі прадукцыі - галоўным экспартным патэнцыялам "Пагостскага". Ілюстрацыя ў шапцы сайта ў лёгкай форме знаёміць карыстальніка з пастаральнымі сцэнамі, а дробязі/піктаграмы/анімацыя выкананыя ў гэткім жа стылі дапамагаюць утрымліваць візуальны эфект як мага даўжэй. Скругленыя формы дызайну перагукаюцца з кругленькімі яблычкамі і бульбінамі, а цёлыя колеры нагадваюць аб летных ураджайных днях. У студыі прадумалі схемы і дызайн сайта, вёрстку і праграмаванне гаспадарка выконвала сваімі сіламі. Смачна есці!

Дызайн макетаў астатніх старонак
Дызайн макетаў астатніх старонак