
Сайт клуба тайскага боксу "Патрыёт"
Першы беларускамоўны прома-сайт байцоўскага клуба ў Беларусі
-
Знешняя спасылка:
-
Вёрстка:ccss3, html5, jquery, custom plugin, аптымізаваны html-код, першасная SEO-аптымізацыя пад пашуковыя сістэмы
-
Праграмаванне:C# asp.net mvc 5, MVVM, KnockoutJS, DI Autofac, EF Code First, Bootstrap, HTML5 CSS3, LESS

Байцы-выхаванцы клуба "Патрыёт" добра вядомыя не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце - большасць з іх станавілася прызёрамі і неаднаразовымі чэмпіёнамі свету па муай-тай, кікбоксінгу і К-1. Улічваючы такую акалічнасць, сайт для "Патрыёта" павінен быў не толькі распавядаць пра сам клуб, яго трэнераў, асаблівасці трэніровак і ўмовы сяброўства, ён павінен быў стаць сапраўднай прэзентацыяй клубу ў інтэрнэце, маючы не трывіяльны выгляд і рашэнні.

Сайт напоўнены шматлікімі дэталямі: анімацыйнымі элементамі, экспрэсіўнымі ўстаўкамі і шматлікімі фотаздымкамі байцоўскай тэматыкі.
У студыі вырашалі вытрымаць сайт у кантрастах форм з колерам - рэзкія, "аголеныя" куты ліній і спакойныя адценні сіены ствараюць патрэбную напружанасць, а "крывавыя" плямы і пісягі казычуць нервы, пры гэтым не зліваючыся ў непатрэбны тут хорар, а візуальна ілюструючы сам няпросты від спорта. На галоўнай старонцы прысутнічае эфект таго, што баец знаходзіцца побач, то аддаляючыся, то падыходзячы зноў. Гэта яшчэ адно рашэнне, якое разам з дызайнам трымае ўвагу карыстальніка, а наўмысная аскетычнасць гэтай старонкі толькі падвойвае атрыманы эфект.

Не гледзячы на цікавую форму, карыстацца сайтам надзвычай лёгка. Інфармацыя пра сам спорт, клуб, трэнераў, іх біяграфіі і ўзнагароды, байцоў, здымкі і відэа баёў знаходзяцца ў адным кліке ад галоўнай старонцы. Тэматычныя фонавыя здымкі ў кожным раздзеле спецыяльна зробленыя дызайнерамі студыі і не даюць карыстальніку засумаваць ад аднолькавага кантэнту. А выкананая на трох мовах: беларускай, ангельскай і рускай, лакалізацыя сайта, дае магчымасць знаёміцца з беларускімі чэмпіёнамі фанатам з усяго свету.
Сайт зроблены цалкам з responsive-дызайнам - кожная старонка падстройваецца пад разрахаванне манітора карыстальніка.

Patriotgym.by заняў 3-е месца на фестывалі беларускамоўнай рэкламы Ad.nak