Прома-сайт выдавецкага дому "Проф-Пресс"

Прома-сайт выдавецкага дому "Проф-Пресс"

Упершыню ў гісторыі Беларусі "стымпанк" і сур'ёзныя выдавецкія ўстановы пасябравалі.

Тэхнічныя параметры
Галоўны экран

У студыі стварылі ўнікальныя узаемаадносіны стылю альтэрнатыўнай субкультуры з патрэбамі арганізацыі. Адзінкавы прыклад у гісторыі Беларусі, калі промасайт шэрагу сур'ёзных устаноў зроблены ў формах "стымпанку". Стымпанк - гэта напрамак навуковай фантастыкі, якая мадэлюе цывілізацыю у дасканаласці засвоіўшую механіку і тэхналогіі. Камандзе PRAS.by падалося, што гэта лепшая алегорыя да выдавецкага дома, у які ўваходзяць само выдавецтва, тыпаграфія, два радыё і газета. Усё гэта друкуецца і выходзіць у эфір з дапамогай механічных і электронных машын, вобраз якіх і лёг у аснову агульнай стылістыкі промасайта.

Галоўная старонка сайта prof-press.by
Галоўная старонка сайта

 

Анімацыя безперапыннага руху механізмаў, стала салодкай разыначкай гэтага сайту

Асноўныя колеры старонак - пурпурна-сіні і колер іржы, як дадзенасць механізмам і абранага напрамку дызайна. Пры гэтым галоўныя кропкі візуальнага прыцягнення на сайце выкананыя ў ціцыянавых адценнях, якія сімвалізуюць полымя, дым ад вогнішча і іншыя "атрыбуты" механічных і паравых машын. Каб сайт выглядаў сучасна і не нагадваў віртуальны музей рухавікоў, усе дэталі намаляваныя ў актуальным спрошчаным выглядзе.
Паступова для кожнай арганізацыі выдавецкага дому будзе зняты прома-ролік, які зойме сваё месца на адпаведных старонках, тады сайт раскрыецца ў сваёй квецені да канца. Усе анімаваныя элементы дасканала адлюстроўваецца як на кампутарах, так і на смартфонах з тапамогай тэхналогій HTML5 ды CSS3.

Прыклады астатніх старонак сайту prof-press.by