
"ReporTerra" — сайт маладых журналістаў
Рэсурс Школы маладых журналістаў Беларусі. З'яўляецца адзінай пляцоўкай навучання выключна ў Інтэрнэце.
-
Праграмаванне:CMS Drupal
-
Знешняя спасылка:

Распрацавалі сайт для супольнасці маладых журналістаў Беларусі "ReporTerra".
У беларускіх рэгіёнах пры мясцовых медыях дзейнічае Школа маладога журналіста, у якой выкладаюць знакамітыя і таленавітыя, сталыя ў прафесіі беларускія "акулы пяра". Такім чынам, ідэя сайта — аб'яднанне на адной платформе ў сеціве ўсіх рэгіянальных суполак маладых журналістаў, каб разам павышаць якасць адукацыйнае працы і выніковага прадукту.

Дызайн сайта выкананы ў "забаўкавым" стылі —быццам журналіст намаляваў нешта ў нататніку на звышцікавай прэс-канферэнцыі. Ілюстрацыя-капялюш сайту дэманструе ўсе сферы працы журналіста: ад радыйніка і рэдактара сайта да газетчыка і фотакора.
Іншая графічная цікавостка — распрацаваныя іконкі да кожнага з раздзелаў, якія не толькі графічна аб'ядноўваюць інфармацыйныя блокі з шапкаю і падвалам сайта, але і дадаткова прыцягваюць увагу да іх.

Колеравая гама сайта яркая і насычаная, з перавагаю жоўтага — як колера, асацыяцыйна звязанага з журналістыкаю.
Навігацыя зручная — дапамагае з лёгкасцю вандраваць сайтам нават ня вопытным карыстальнікам інтэрнэту.

