Дызайн сайта Represii.net

Дызайн сайта Represii.net

Represii.net - сервіс, які дае доступ да базы дадзеных рэпрэсаваных жыхароў Беларусі ў часы Савецкага саюзу.

Тэхнічныя параметры
Represii.net PRAS.BY

Віртуальны музей камуністычных рэпрэсій - гэта пляцоўка, на якой змяшчаюцца фотаздымкі, відэаінтэрв'ю і аўдыёўспаміны пацярпелых у часы так званых "перегибов", копіі дакументаў і мапы месцаў, звязаных з рэпрэсіямі ў Беларусі, гэта гісторыі сем'яў і яшчэ процьма матэрыялаў назбіраных за пяць гадоў пільнай працы. У такога праекта проста абавязаны быў быць нетрывіяльны сайт, які ў той жа час быў бы максімальна зручным, бо на рэсурсе ёсць і пошук пацярпелых сваякоў, і гісторыя рэпрэсій, і зваротная сувязь - рэчы, якія не церпяць парушэння правілаў юзабіліці.

Represii.net PRAS.by
Галоўная старонка сайта
Трагічнасць і напружванне падтрымліваюць востры па графічнай пабудове калючы дрот і драматызм галоўнай ілюстрацыі

Каб выканаць такую задачу, архітэктуру сайта ў студыі вырашылі пакінуць традыцыйнай, а ў аснову арыгінальнага візуальнага выгляду паклалі кантраст паміж суворымі геаметрычнымі фігурамі і сапраўднымі здымкамі тых часоў. Важныя рэчы падкрэсленыя аранжава-чырвоным Крайоры, колерам, які добра кантрастуе з агульным манахромным выглядам.Кожны з раздзелаў музею мае свой адметны "уступ" са сціслым апісаннем экспазіцыі.Вёрстка, праграмаванне і напаўненне сайта, выконвалася сіламі замоўцы.

Represii.net PRAS.by
Усе старонкі сайта Represii.net