Сайт "Радыё Мінск - 92.4 FM"

Сайт "Радыё Мінск - 92.4 FM"

Сталічная радыёстанцыя "Радыё Мінска", што вяшчае на хвалях 92.4 FM, займела сайт (як і некалі раней лагатып). Цікавы паралелаграмны стыль сумяшчаецца з вастрынёй фірмовага шрыфту Радыё Мінска.

Тэхнічныя параметры
  • Вёрстка:
    css3, html5, jquery, custom plugin, аптымізаваны html-код, першасная SEO-аптымізацыя, Canvas
  • Праграмаванне:
    asp.net mvc 3, Dependency injection, Entity Framework Code First, Bootstrap
  • Знешняя спасылка:

Распрацаваны карпаратыўны сайт выкананы ў апошніх трэндах дызайна - "паралелаграмны" стыль. На факце, пасля сайту "РМ" яго плануе выкарыстоўваюць Microsoft у якасці брэндаў сваіх прадуктаў: Office, Windows 8, Surface. Тут мы ў чарговы раз трапілі ў авангард. Тым часам, гэта не адзіная цікавостка сайта.

"Цвік" сайта - сапраўдны радыёпрымач "Мінск-55" вытворчасці Мінскага радыёзавода імя Молатава.
RadioMinsk PRAS.BY
Галоўная старонка
RadioMinsk PRAS.BY
Старонка кантактаў
Можна сказаць, сайт Радыё Мінска завязаны на HTML-5

- як даніна модзе адмаўлення ад флэшу (тым не менш рэкламныя банэры з'яўляюцца флэшавымі). Шматлікія абразанні і паўсюдныя прагортванні менавіта рэзультат апошніх павеваў у web-распрацоўцы. Дзеля гэтых эфектаў выкарыстоўваюцца бібліятэкі jQuery ды Canvas - найбольш цікавыя для сучасных тэхналогій распрацоўкі.

RadioMinsk PRAS.BY
Старонка калектыву радыё

Праз сайт можна слухаць анлайн трансляцыю радыё, праглядаць наступныя і цяперашнія праграмы эфіру, а таксама даведвацца назоў апошняй мелодыі (што вельмі зручна для людзей, што ўвесь час пытаюцца: "Што за мелодыя грала ў 23.33?"). Акрамя таго, на сайце створаны спецыяльны раздзел "БукваРок", які выконвае ролю музычнай бібліятэкі. Дадзены сервіс збірае разам усю неабходную інфармацыю па рок-выканаўцах усіх часоў, што робіць яе амаль вікіпедыяй року.

RadioMinsk PRAS.BY
Падрабязней пра кожнага сябра каманды

Не варта забываць і пра адпраўленне смсак у эфір і сервіс блогаў. Блогі, прадугледжаныя на сайце, даюць магчымасць вядоўцам і рэдактарам мець непасрэдную сувязь са слухачамі, бо кожную навіну можна каментаваць. Тым часам, рэкламныя банэры дынамічныя, трохпамерныя, што робіць рэкламныя блокі вельмі зручнымі для рэкламадаўцаў.

RadioMinsk PRAS.BY
БукваРок - музычная бібліятэка