
Сайт-каталог для Слонімскага мясакамбіната
Інфармаванне пра гастранамічныя навінкі для бізнэсоўцаў-гурманаў
-
Знешняя спасылка:

Гэтым разам на творчае пазіцыянаванне атрыбутаў штодзёння нас натхніў Слонімскі мясакамбінат. Распрацавалі “апетытную” e-mail рассылку і адмысловы сайт для навінак вытворчасці. Задачы распрацоўкі — смачна праінфармаваць, скіраваць перайсці на асноўны сайт, заахвоціць набыць новыя гатункі.
Рэсурс сцісла прэзентуе прадукт (назоў, склад, выгляд) і дае кантактныя звесткі вытворцаў — нічога лішняга: убачыў, аблізнуўся, замовіў.

Сакавіта-водарныя выявы мусяць не толькі фармаваць гастранамічныя мары: бадай асноўная мэта “філіялу” асноўнага сайта — выклікаць бізнэсовы інтарэс. Патэнцыйныя замоўцы — кампаніі з сферы харчовай прамысловасці, гіпермаркеты, спецыялізаваныя крамы ды іншыя распаўсюднікі. Дызайн максімальна лёгкі, ненавязлівы, каб увага наведнікаў рэсурса факусавалася адно на сардэльках, сасісках, вэнджаніне, каўбасах дамашніх і каўбасках вясковых (з цыбулькаю).

Звесткі пра свежыя гастранамічныя прыдумкі добра было б даводзіць да мэтавай аўдыторыі не толькі своечасова, але і прывабна, падумалі мы. І зрабілі адпаведную паводле стылю ды смаку інтэрнэт-рассылку. Адзін клік па спасылцы — і зацікаўлены аматар каўбасаў адразу апынецца на колькі крокаў бліжэй да гастранамічнага шчасця.
