Сайт Тыпаграфіі ФПБ

Сайт Тыпаграфіі ФПБ

Карпаратыўны сайт Тыпаграфіі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, што ўваходзіць у лік прадпрыемстваў выдавецкага дома "Проф-прэс"

Тэхнічныя параметры
  • Праграмаванне:
    C# asp.net mvc 5, MVVM, KnockoutJS, DI Autofac, EF Code First, Bootstrap, HTML5 CSS3, LESS
  • Вёрстка:
    ccss3, html5, jquery, custom plugin, аптымізаваны html-код, першасная SEO-аптымізацыя пад пашуковыя сістэмы
  • Знешняя спасылка:
Типография ФПБ PRAS.BY

Распрацавалі фактычна карпаратыўны сайт для Тыпаграфіі ФПБ, хаця найперш меркавалі стварыць сайт-візітоўку альбо невялікі прома-сайт. Да гэтага сайта тыпаграфіі не існавала ўвогуле, а таму патрэбна было ад самага пачатку праходзіць усе этапы: ад маркетынгавага даследвання праз блок-схемы і да стварэння сайта з напаўненым кантэнтам. Варта сказаць, гэта для нас звычайна практыка: ствараць сайты ад пачатку, не маючы папярэдняга грунту:)

Задачай сайта з'яўлялася прэзентацыя Тыпаграфіі ФПБ у інтэрнэце, колеры - светлыя, шмат лёгкасці і нязменнасць лагатыпа - асноўныя патрабаванні ад замоўцаў
Типография ФПБ PRAS.by
Галоўная старонка сайта Тыпаграфіі

Першапачаткова сайт быў выкананы у шыра-белых колерах з памарачовымі акцэнтамі. Пазней агульны стыль быў зменены: у сайт дадаліся абрысы колера блакітнай сойкі - як асноўнага колера фірмовага стыля Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У дадатак да сайта былі спецыяльна распрацаваныя іконкі ў меню, кожная з якіх, умежаная ў куб, адлюстроўвае адпаведны раздзел. Напрыклад, "Каталог прадукцыі" - гэта велізарная тэчка, бо як паказаў аналіз, спіс прадукцыі тыпаграфіі нашмат выходзіць за аналагічныя параметры іншых прадпрыемстваў.

Типография ФПБ PRAS.BY
Спецыяльна распрацаваныя іконкі для сайта

Кожная старонка мае падстаронку: з абсталяваннем звязаныя прыклады рэалізацыі, а з прадукцыяй - сапраўдныя замовы. Усе файлы на сайце, дазволеныя для спампавання, адкрываюцца ў Google Docs, што дазваляе іх праглядаць "на месцы", не захоўваючы непатрэбныя звычайнаму карыстальніку прайсы паслугаў. Тым часам, калі нейкія паслугі не пазначаныя ў прайсах, можна запытаць кошт праз спецыяльную форму, што не дазволіць ботам-спамерам бязмежна выкарыстоўваць рэсурсы сайта.

Ан-лайн калькулятар коштаў, аўтаматычнае вызначэнне курса BYR па Нацбанку, а таксама інтэрактыўныя запыты - усё гэта ажыўляе сайт Тыпаграфіі ФПБ
Типография ФПБ PRAS.BY
Прыклады старонак сайта

Запаўненне сайта - неад'емная яго частка ў большасці выпадкаў. Так было і з сайтам тыпаграфіі. Мы збіралі ўсю неабходную інфармацыю, фатаграфавалі як прадукцыю з найноўшым абсталяваннем, гэтак і супрацоўнікаў - кожны фотаздымак быў адмыслова апрацаваны і выкладзены на сайт, каб, найперш, псіхалагічнае пачуццё на сайце не бегла далёка наперадзе эстэтычнага.

Запаўненне сайта ды апрацоўка фатаздымкаў і галоўных банэраў, а таксама тэксты, падкарэктаваныя для SEO, ды пісменная структура вёрстцы сыгралі сваю ролю для PRAS'оўвання
Типография ФПБ PRAS.BY
Старонка кантакты - адмыслова апрацоўваліся фотаздымкі супрацоўнікаў